Увесну 2020 года ў Беларусі з'явіцца першы лоўкост

Увесну 2020 года венгерская авіякампанія Wizz Air адкрые рэйс Будапешт-Мінск. Пра гэта распавёў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі, паведамляе Еўрарадыё.
Па яго словах, цяпер вядзецца праца па ўзгадненні і падпісанні адпаведных дакументаў. Авіяцыйныя ўлады Беларусі ўзгаднілі частату палётаў з расійскімі калегамі на сезон IATA восень-зіма 2019-2020. Яна застанецца ранейшай — 63 рэйсы ў тыдзень для кожнага з партнёраў.

Wizz Air — гэта першая лоўкост-кампанія, якая прыходзіць на беларускі рынак. Гэта венгерская авіякампанія, адна з найбуйнейшых у свеце. Яна працуе пераважна ў Цэнтральнай Еўропе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!