Узламаны твітар радыё «Свабода»

Папулярны твітар радыё «Свабода» быў узламаны сёння ўначы. Невядомыя размясцілі там кантэнт 18+.
Пра гэта паведаміла «Свабода» ў Твітары пасля выдалення зламыснага змесціва.
Раней на гэтым тыдні быў заблакаваны сайт «Беларускі партызан», а таксама ўзламаны сайт bsblog.info.

У твітара радыё «Свабода» 88 000 чытачоў, гэта адзін з самых папулярных беларускіх акаўнтаў.

Паводле Нашай Нівы

Каментаваць