Узнагароджанне найлепшых перакладчыкаў на беларускую — 30 верасня

Уручэнне прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую пройдзе ў кнігарні «логвінаЎ» 30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка. Перакладчыкі будуць уганараваныя ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Пераклад у часопісе «ПрайдзіСвет».



З кароткага спісу прэтэндэнтаў, абраных рэдакцыяй часопіса, журы вызначыла імёны найлепшых перакладчыкаў, чые творы з’яўляліся асобнымі кнігамі і часопіснымі публікацыямі ў 2013 годзе.
 
 
Найбольшая колькасць прэтэндэнтаў была прадстаўленая празаічнымі творамі: 8 раманаў і зборнікаў апавяданняў з пяці моваў.
 
 
З найлепшых паэтычных перакладаў кнігай прадстаўленая толькі адна, астатнія былі надрукаваныя ў шэрагу літаратурных часопісаў. Затое сярод моваў паэтычных падборак такія не надта папулярныя ў Беларусі, як кітайская, лацінская і старагрэцкая.
 
 
У намінацыю «Пераклад у часопісе «ПрайдзіСвет» трапілі 4 аўтары, чые творы былі надрукаваныя ў 9-м і 10-м нумарах выдання.
 
 
Плануецца, што ў вечарыне возьмуць удзел як намінанты на прэмію, так і сябры журы.
 
 
Пачатак, а 19-й.
 
 
Адрас кнігарні «логвінаЎ»: пр-т Незалежнасці, 37А.
 
 

Спіс намінантаў на прэмію часопіса «ПрайдзіСвет»:

 
 
І. Проза:
 
 
Святлана Богуш: «Розум» Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас);
 
 
Алег Жлутка: «Anarchy in UKR» Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў);
 
 
Зміцер Колас: «Магчымасць выспы» Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас);
 
 
Марыя Пушкіна: «На шляху ў Бабадаг» Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас);
 
 
Павел Рааго: «Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л." Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас);
 
 
Андрэй Хадановіч: «Евангелле паводле Пілата» Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас)
 
 
Марына Шода: «Кайтусь-чарадзей» Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў);
 
 
Сяргей Шупа: «Іншала, Мадона, іншала» Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас).
 
 
 
ІІ. Паэзія:
 
 
Лявон Баршчэўскі: «Медэя» Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, «Дзеяслоў» № 57);
 
 
Вольга Гапеева: «Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія» (пер. з кітайскай, «Дзеяслоў», № 56);
 
 
Аксана Данільчык: «Пакуль ты спіш» Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, «Верасень», № 6);
 
 
Марына Казлоўская: «Без» Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас);
 
 
Жанна Некрашэвіч-Кароткая: «Радзівіліяда» Яна Радвана (пер. з лацінскай, «Маладосць», № № 1–12 / 2011, № № 1–8 / 2012).
 
 
ІІІ. «ПрайдзіСвет»:
 
 
Павел Донаў: «Жалоба маркіза Марна» Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, № 9);
 
 
Аляксей Жбанаў: «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, № 9);
 
 
Марына Кажарновіч: «Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў» Душана Тарагела (пер. са славацкай, № 10);
 
 
Святлана Рогач: «Кароткія казкі для стомленых бацькоў» Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, № 10).
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: