Ужо сёння! Дзень правоў чалавека ў Мінску: поўная праграма

10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Што рыхтуюць беларускія праваабаронцы да Дня правоў чалавека?
Урачыстае мерапрыемства пачнецца на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16-404, метро ”Уручча”) у 15:00 з адкрыцця выставы, прысвечанай смяротнаму пакаранню. На ёй можна будзе пабачыць серыю малюнкаў "Апошні кат Еўропы" ад сусветна вядомага мастака-рэпарцёра і ілюстратара Джорджа Батлера, які падарожнічаў па Беларусі з Amnesty International у 2018 годзе. Таксама ў межах выставы будзе прадстаўлены праект "Вышэйшая мера пакарання" беларускага фотажурналіста Сяргея Балая. Выстава арганізаваная пры падтрымцы Брытанскай амбасады.

10 снежня на пляцоўцы адбудзецца ўручэнне адразу дзвюх прэмій у галіне правоў чалавека:

Нацыянальная прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека. Беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна, адзінаццаты раз, вызначыць лаўрэатаў у трох намінацыях “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Яна была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода.

Падчас мерапрыемстваў таксама будуць абвешчаныя вынікі конкурса фотаздымкаў, які ладзіць праваабарончая пляцоўка “Тэрыторыя правоў” да Дня правоў чалавека. Будзе абвешчаны аўтар самага крэатыўнага фотаздымка з дэкларацыяй правоў альбо з якім-небудзь артыкулам дэкларацыі. 

Таксама 10 снежня плануецца раздача спецвыпуску газеты “Народная Воля”, прысвечанага міжнароднаму Дню правоў чалавека.

Акрамя мерапрыемстваў у Мінску, праваабаронцы рыхтуюць свае праграмы і ў іншых гарадах.


spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: