Ва Украіне збіраюць подпісы ў абарону Курапатаў

На сайце Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці з’явілася інфармацыя пра збор подпісаў у абарону Курапатаў.

Збор подпісаў ідзе ў Чарнігаве, у культурна-мастацкім цэнтру “Інтермеццо” па вуліцы імя Тараса Шаўчэнкі, 9.

Прыводзім тэкст звароту:
 
Да усіх тых, ад каго залежыць лес Курапатаў

Да Вас звяртаюцца грамадзяне Украіны, у тым ліку ўкраінцы беларускага паходжання.

Мы з трывогай дазналіся пра сітуацыю вакол Курапатаў, звязаную з адкрыццём каля гэтага месца згубы тысячаў ахвяраў сталінізму рэстарацыі «Поедем поедим».

Гэта непрымальна для нас — людзей, чые продкі былі знішчаныя ў гады сталінізму ці прайшлі праз ГУЛАГ.

Заклікаем беларускую грамаду бараніць Курапаты ад гэтага здзеку.

Заклікаем бізнэсоўцаў і чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да пабудовы і адкрыцця рэстарацыі каля Курапатаў, сысьці з гэтага месца, святога для кожнага сумленнага чалавека.

Заклікаем урад Беларусі спыніць здзек над памяццю бязьвінных ахвяраў.

Упэўнены, што нас падтрымае ўвесь украінскі народ.

Жыве Беларусь!

Слава Украіні!

Нагадаем, што 19 червеня ў Чарнігаўскім абласным маладзёвым цэнтры пад час адкрыцця дакументальна-мастацкай выставы “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні” была агучана прапанова пра неабходнасць збору подпісаў у падтрымку актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці – абаронцаў Курапатаў ад бізнесоўцаў і чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да будаўніцтва і адкрыцця рэстарацыі “Поедем поедим” у ахоўнай зоне гістарычна-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння “Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў XX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты”.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!