Ва ўкраінскім замку з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў

У Дубенскім замку дэманструюцца экспанаты беларускіх добраахвотнікаў у зоне АТА.

На выставе, прысвечанай АТА, у Дубенскім замку Ровенскай вобласці Украіны выстаўленыя экспанаты беларускіх добраахвотнікаў — сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы “Беларусь” і шаўрон байца Атраду “Пагоня”.


З'явіліся яны ў межах праекту па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў.

Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.

Паводле прэс-службы Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: