Ва Уладзівастоку распачалі крымінальную справу пасля акцыі з патрабаваннем вызваліць Навальнага

Ва Уладзівастоку распачалі крымінальную справу па артыкуле аб здзяйсненні дзеянняў, якія пагражаюць бяспечнай эксплуатацыі транспартных сродкаў. Справу распачалі пасьля пратэстнай акцыі «Свабоду Навальнаму!», паведамляе «Апалогія пратэсту».
Ва Уладзівастоку адвакат «Апалогіі пратэсту» паведамляе, што ўсіх затрыманых вывелі з камер для адміністрацыйна затрыманых і развялі па кабінетах. <...> Усіх затрыманых на акцыі трымаюць нібыта для допыту ў якасці сведак.

Акцыя пратэсту ва Уладзівастоку сабрала некалькі тысяч чалавек. Паводле звестак «АУС-Інфа», у горадзе затрымалі не менш за 27 чалавек.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: