Ва ўніверсітэце імя Міцкевіча ў Познані большасць студэнтаў-замежнікаў склалі беларусы

Беларусы склалі самую вялікую групу сярод замежнікаў, прынятых сёлета ва ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, піша польскае выданне wyborcza.pl.

Па стане на 26 ліпеня на навучанне прынятыя 5593 чалавекі, у тым ліку 709 замежнікаў, кажа прэс-сакратар універсітэта Малгажата Рыбчынска.

Сярод замежнікаў самую вялікую групу складаюць жыхары Беларусі — 436 чалавек. На другім месцы ідуць украінцы — іх 136.

Цягам апошняга года краіну пакінулі дзясяткі тысяч чалавек — як па палітычных, так і па эканамічных прычынах.

Паводле «Еўрарадыё».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: