Вадзім Гурман сустракае Дзень народзінаў за кратамі

Сёння 22 гады спаўняецца Вадзіму Сяргеевічу Гурману. Яго абвінавацілі па двух артыкулах КК: ч. 1 арт. 342 і арт. 364.
Згодна з абвінавачаннем, 9 жніўня Вадзім Гурман актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гурман выкрыкваў лозунгі, правакаваў грамадзян на актыўныя дзеянні, а таксама пагражаў гвалтам міліцыянерам Смаленскаму, Лазару, Радзько, Сіняўскаму, Нехвядовічу, Цярэньцьеву.

На судзе Гурман прызнаў віну па артыкуле 342, але не па 364-м. Ён распавёў, што пры затрыманні АМАПам, якое адбылося праз два дні, 11 жніўня, яго і іншых білі і залілі газам твар. Затым моцнае збіццё працягнулася ў двары РУУС. Паводле слоў Гурмана, яму пагражалі згвалтаваннем і спрабавалі зняць штаны, аднак усё ж спыніліся па камандзе кагосьці з кіраўніцтва РУУС.

8 лютага ў судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік прысудзіла Вадзіму Гурману тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Шчыра віншуем Вадзіма, зычым моцы і вызвалення!

Адрас для лістоў і віншаванняў: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: