Ваеннае становішча ў БДМУ, БДУІР у аблозе. Як студэнты адзначаюць Дзень Волі

«З самага ранку ў нашым універсітэце надзвычай ажывіліся рэпрэсіўныя актыўнасці. БДМУ патрулюе кантынгент сілавых структур. У калідорах расставілі студэнтаў-членаў ДД (добраахвотнай дружыны), ім выдалі рацыі», — паведамляе тэлеграм-канал «Рупар БДМУ».


«Дэканаты і рэктарат запужваюць, пагражаюць, патрабуюць пісаць тлумачальныя, выклікаюць на размовы. Часам не лянуюцца нават явіцца проста на пару.

"Сілы бяспекі" абшукваюць асабістыя рэчы некаторых студэнтаў, шукаючы, відаць сімволіку. У тым ліку адзін турэмны "шмон" быў зафіксаваны ў адсутнасць уласнікаў рэчаў.

І ўсё адно ўніверсітэт у налепках у гонар Дня Волі. Імкненне беларусаў да свабоды нікому так проста зламіць не ўдасца».

Надзвычайныя меры прыняты і ў іншых ВНУ. Напрыклад, студэнты БДУІР анансавалі на 15:20 пробную «акцыю». Сутнасць яе была ў тым, каб проста сабрацца каля аднаго з карпусоў універсітэта і пагутарыць з нагоды Дня Волі. Але каля ўніверсітэта дзяжурыць АМАП на бусах, а ў дварах каля Якуба Коласа і ва ўсіх ваколіцах расставілі «ціхароў», паведамляе «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».

Тым не менш, у двух карпусах БДЭУ вывешаны нацыянальныя сцягі.

Упрыгожылі сваю альма-матэр і студэнты БДТУ, паведамляе ЗБС. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: