Ваенныя самалёты селі на трасу Мінск–Брэст

На вучэннях лётчыкі адпрацоўвалі выкарыстанне ўчасткаў аўтамабільных дарог у якасці запасных аэрадромаў і аэрадромаў разгрупавання авіяцыі. Вучэнні пачаліся 4 жніўня і працягнуцца да 7 жніўня.


Пасадка самалёта на трасу ў Беларусі. Фота: кадр з відэа

У Беларусі ў аўторак, 4 жніўня, стартаваў першы этап аператыўна-тактычных вучэнняў ВПС і войскаў СПА, паведамляе сайт Міністэрства абароны.

На вучэннях сярод іншага адпрацоўвалася пасадка самалётаў МіГ-29, Су-25, Як-130 і Л-39 на загадзя падрыхтаваны аэрадромны ўчастак аўтамабільнай трасы Мінск–Брэст. Пра гэта паведамляе Мінабароны Беларусі.

Падчас вучэнняў самалёты таксама рыхтуюцца да паўторнага вылету з трасы і нанясення авіяцыйнага ўдару па наземных цэлях на палігоне Ружаны.

Пасадку самалётаў на дарогу ў ВПС і войсках СПА Беларусі пачалі адпрацоўваць з 2007 года. У 2016 годзе беларускія лётчыкі ўпершыню на постсавецкай прасторы ўначы пасадзілі на аўтадарогу штурмавік Су-25.


Паводле www.mil.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: