Вагон цягніка Гродна — Кракаў адчапілі наўпрост на мяжы праз кантрабанду цыгарэт

Учора, 2 кастрычніка, польская мытня паведаміла, што міжнародны цягнік Гродна — Беласток — Варшава —Кракаў быў вымушаны адправіцца з мяжы ў паменшаным складзе. Ад цягніка, які прыбыў з Беларусі, палякам прыйшлося адчапіць цэлы пасажырскі вагон, дзе знайшлі 52 200 цыгарэт.
Выява носіць ілюстрацыйны характар

Выява носіць ілюстрацыйны характар

Прычына гэткіх радыкальных мер у спосабе ўтойвання кантрабанды. Кантрабандысты не проста схавалі цыгарэты пад самай столлю аднаго з вагонаў. Абарона гэтай столі, а заадно і кантрабанды, мацавалася на цвіках і шрубах са скручанымі і адсутнымі галоўкамі, што істотна ўскладніла дэмантаж столі.

Вагон, дзе знайшлі кантрабанду, для яго разборкі з мэтай канфіскацыі кантрабанды, прыйшлося пакінуць на мяжы, а пасажыры для працягу шляху былі вымушаныя ўшчыльняцца па іншых вагонах.

еuroby.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: