Вакаліста Gods Tower Наважылава пакаралі 8 суткамі арышту за канцэрт у парку (+відэа затрымання)

Пра вырак Наважылаву Свабодзе паведаміў Алесь Таболіч, вакаліст гурта Znich.


Уладзіслава Наважылава (вядомага пад мянушкай Lesley Knife) затрымалі 19 верасня пасля канцэрта на мінскай вуліцы Ангарскай разам з Аляксандрам Памідоравым.

Учора Памідораву прысудзілі тыя ж 8 дзён арышту — за «несанкцыянаваную акцыю» (арт.23.35 КаАП РБ).

Яны зладзілі выступ у рамках папулярных дваровых канцэртаў. У нейкі момант прыехалі аўтобусы без апазнавальных знакаў. Паводле сведак, высадзіўся дэсант з паўсотні чалавек у цывільным і невядомых у форме без апазнавальных знакаў. Музыкаў затрымалі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: