Валанцёра «Вясны» ўдарылі па рэбрах у судзе

Інцыдэнт адбыўся падчас традыцыйнага назірання за судовым працэсам у Брэсце, паведамляе тэлеграм-канал «Вясны».
Фота 1reg.by

Фота 1reg.by

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна ў Брэсце распачаўся суд над Шабалюком і Бабічам па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў з прымяненнем гвалту).

Традыцыйна "Вясна" назірае за судовым працэсам, але перад пачатакам гэтага паседжання быў затрыманы валанцёр "Вясны" па назіранні за судамі Максім С. Перад пачаткам судовага працэсу ён фатаграфаваў абстаноўку ў судзе, на здымак патрапіў міліцыянт-канваір.

Валанцёра адвялі ў пакой, дзе размяшчаюцца кампутары і адсутнічаюць камеры відэаназірання, і ўдарылі па рэбрах. Максіма прымусілі выдаліць фота і адпусцілі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: