Валанцёры правядуць маніторынг даступнасці II Еўрапейскіх гульняў

Установа "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" ажыццяўляе набор валанцёраў і валанцёрак, якія будуць праводзіць маніторынг даступнасці аб'ектаў гульняў і суправаджаючай інфраструктуры для людзей з інваліднасцю, — піша Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.

У сакавіку-красавіку для валанцёраў прадугледжаныя адукацыйныя семінары - для атрымання навыкаў маніторынгу трэба наведаць як мінімум адзін семінар.

Непасрэдны маніторынг аб'ектаў (агляд, абмеры і запаўненне анкетаў) будзе адбывацца з красавіка па чэрвень. Удзельнікам будуць па неабходнасці кампенсавацца страты на грамадскі транспарт і харчаванне падчас маніторынгу.

Падрабязнасці для жадаючых удзельнічаць: тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: