Валерый Карбалевіч: Чаму не будзе параду?

Валерый Карбалевіч разважае ў сваім тэлеграм-канале пра тое, чаму ў гэтым годзе няма парадаў — ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці.разважае ў сваім тэлеграм-канале пра тое, чаму ў гэтым годзе няма парадаў — ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці.

Палітолаг Валерый Карбалевіч выклаў сваю версію, чаму ўлада ў гэтым годзе адмовілася ад правядзення парадаў.

«Упершыню з 1999 года ў Беларусі не будзе параду. Ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. Мінулым годам насуперак усяму свету, які бараніўся ад ковіду, парад дэманстратыўна правялі. А цяпер не. Чаму?
Мая версія палягае ў тым, што “змоўшчыкі” (Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Костусеў) падчас сваіх анлайн-перамоваў ускосна, мімаходзь узгадвалі гэтую тэму.

У прыватнасці, Фядута казаў пра лёс прэзідэнта Егіпта Анвара Садата, якога забілі падчас параду ў 1981 годзе. А ў паведамленні расійскай ФСБ, якая актыўна садзейнічала выкрыццю “змовы”, гаварылася, што пераварот збіраліся зладзіць ў Мінску 9 траўня падчас параду Перамогі.
А Лукашэнка — вялізны перастрахоўшчык. Нікому нельга давяраць. А раптам камусьці прыйдзе ў галаву рэалізаваць падобны сцэнар?»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: