Валерый Карбалевіч: Рэпрэсіі распаўсюджваюцца на новыя сацыяльныя катэгорыі людзей

Палітолаг — пра бягучую сітуацыю ў краіне.


Фота «Свабоды»

Фота «Свабоды»

— План вызвалення асуджаных паводле палітычных артыкулаў, прапанаваны камандай Ціханоўскай і апублікаваны сёння, — гэта добрае пажаданне, але, вядома, улады не будуць яго разглядаць, — адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» палітолаг Валерый Карбалевіч. — Я не бачу пакуль, што ўлады збіраюцца вырашаць праблему палітвязняў. Больш за тое, колькасць зняволеных павялічваецца.

Паводле ацэнак суразмоўцы, рэпрэсіі, наадварот, узмацняюцца, закранаючы ўсё новыя сацыяльныя групы людзей.

— Палітычныя рэпрэсіі працягваюцца. Хутка чакаюцца рашэнні суда па справе Бабарыкі, па справе Ціханоўскага-Статкевіча. Там усюды просяць немалыя тэрміны. На днях затрымалі палітолага Валерыю Касцюгову, журналісту Андрэю Аляксандраву прад'явілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе... Усе гэтыя гісторыі кажуць пра тое, што рэпрэсіі ўзрастаюць і, па-першае, з'яўляюцца новыя артыкулы, а, па-другое, рэпрэсіі распаўсюджваюцца на новыя сацыяльныя катэгорыі людзей.

Сёння такі час, калі ўсё ў Беларусі адчуваюць небяспеку. Не так шмат людзей засталося, якія гэтай небяспекі не адчуваюць. Я думаю, чарга за палітычнымі партыямі — будзе перарэгістрацыя, іх пазбавяць легальнага існавання. Працягнецца ціск на БАЖ, іншыя грамадскія арганізацыі, — робіць несуцяшальнае заключэнне эксперт.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: