Валерыю Эйсмант, затрыманую КДБ, адпусцілі на волю

Пра гэта паведаміў Яўген Юшкевіч.
Дзяўчына Яўгена Юшкевіча, Валерыя Андрэеўна Эйсмант, была затрыманая цэнтральным апаратам КДБ увечары 4 снежня. Валерыя — былая супрацоўніца пракуратуры Мінска.


Праз нейкі час яе адпусцілі. Пра гэта паведаміў сам Юшкевіч. Дзяўчына змагла скарыстацца тэлефонам кагосьці з мінакоў і паведаміць маці, што яе выпусцілі.

"Леру адпусцілі. Дзякуй усім за шум", —напісаў Яўген Юшкевіч. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: