Вандалы спаганілі Porsche, прыняўшы завадскую размалёўку за БЧБ-сцяг

Невядомыя разбілі фару і лабавое шкло, пакінулі дзве ўвагнутасці на крыле і размалявалі аўтамабіль.
Сёння каля станцыі метро Міхалова хтосьці з чырвона-зялёных вандалаў разбіў і размаляваў Porsche 911 Turbo S 2020-га года коштам 200 000 $.

Невядомыя разбілі фару і лабавое шкло, пакінулі дзве ўвагнутасці на крыле і размалявалі аўтамабіль балончыкам з зялёнай фарбай: на баку машыны напісана слова "Змагар", да чырвонай палоскі спераду і ззаду дамалявана зялёная.



Але белы Porsche з чырвонай паласой - гэта адна з магчымых завадскіх размалёвак Porsche. Такая афарбоўка можа не мець ніякага дачынення да БЧБ-сімволікі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: