Ваш дом у спісе «дэструктыўных»?

Улады вызначылі ў Мінску месцы, якія «патрабуюць асаблівай увагі». "План дадатковых мерапрыемстваў па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі" ў раёнах горада зацвердзілі на сесіі Мінгарсавета 18 лістапада. Ноччу падобны дакумент з'явіўся ў некалькіх тэлеграм-каналах.

Пакуль не вядома ці сапраўдны гэты дакумент. Але, гледзячы па ўсім, ён, прынамсі вельмі падобны да сапраўднага.

У спісе — некалькі дзясяткаў тэрыторый. Сярод іншых, там згадваюцца: сквер на Ангарскай, тэрыторыі побач з дамамі 129 — 131 на праспекце Дзяржынскага (той самы «Магістр»), «Мінск-мір», «Маяк Менска», «ПЛОШЧА пераменаў», двары дамоў на Калеснікава, 16—20, прыдамавая тэрыторыя на праспекце Пераможцаў, 125-127 (квартал «Лебядзіны»), тэрыторыі каля будынка гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, каля ПВТ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: