Вечар нядзелі: Пратэсты працягваюцца. Затрыманні таксама

Марш народаўладдзя 8 лістапада суправаджаўся жорсткімі затрыманнямі. Па звестках праваабаронцаў "Вясны", толькі ў Мінску было затрымана больш за 740 чалавек! У спісах тэлеграм-канала Списки Окрестина больш за 1000 прозвішчаў. У цэнтр Мінска сцягваецца ваенная тэхніка. Нягледзячы на ўсё гэта, увечары нядзелі людзі працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту ў сваіх раёнах.

У Сухараве, каля ГЦ "Максімус", увечары пачалі збірацца людзі, а крыху пазней прыехалі два мікрааўтобусы з людзьмі ў балаклавах, пачаліся затрыманні, паведамляе чытач TUT.BY.

Мікрааўтобусы, у якіх перамяшчаюцца людзі ў балаклавах, заўважаныя ў тым ліку ля станцыі метро "Партызанская", ля гасцініцы "Арбіта", ля станцыі метро "Грушаўка", у ГЦ "Арэна Сіці", у ГЦ "Тытан".

Людзі пачынаюць збірацца ў сваіх раёнах. На Каменнай горцы натоўп пратэстуючых скандуе "Сыходзь!"карнікам, якія прыехалі на месца падзей.
Лукашэнкаўцы сцягваюць у цэнтр горада вайсковую тэхніку.


Ваенная тэхніка, якая прыбыла з боку Уручча ў цэнтр, размясцілася ў тым ліку на вуліцы Савецкая, як паведамляюць чытачы, а таксама ля Палаца спорту, як паведамляе «Белсат».




Акцыя салідарнасці праходзіць у раёне вуліцы Даўгабродская.

Акцыя салідарнасці ў Новай Баравой. Фота vybory_smotri

Слухачы @euroradio паведамляюць пра затрыманні на плошчы Бангалор. Сілавікі ганяюцца за людзьмі ў дварах за "МакДональдсам".

Затрымліваюць і на Пушкінскай.
 І на Спартыўнай.


Жыхары Усходу запісалі відэазварот у падтрымку затрыманых на гэтым тыдні музыкаў.


Вялізны сцяг на плошчы Пераменаў!

А жыхары Пуліхава і Захарава ў падтрымку затрыманых музыкаў праспявалі "Муры".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: