Ведай свае правы: Як змагацца за беларускую мову? (відэа)

У выніку рэферэндуму 1995 года руская мова атрымала статус дзяржаўнай. З таго часу беларускамоўным грамадзянам усё цяжэй адстойваць свае моўныя правы. Пра магчымыя захады дзеля іх абароны — у праграме «Маю права» тэлеканала Белсат.


У рубрыцы «Ведай свае правы» намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч адказвае на пытанні:

00:29 — Які закон абараняе моўныя правы грамадзянаў?

00:48 — Валодаць дзяржаўнымі мовамі — гэта выбар ці абавязак?

01:19 — На якой мове чыноўнікі павінны даваць афіцыйныя адказы на звароты грамадзянаў?

01:32 — З якой мовы мусяць транслітараваць імя і прозвішча ў пашпарце?

01:54 —  На якой мове мусяць ставіць іншыя адзнакі ў пашпарце?

02:35 —  Ці можна патрабаваць, каб пасведчанне кіроўцы ды тэхпашпарт на аўтамабіль выдалі на беларускай мове?

02:56 — Ці можна абіраць мову навучання ў школах і ВНУ?

03:22 —  Што рабіць, калі людзі жадаюць назваць дзіця беларускім імём, а ім адмаўляюць, бо ў спісах гэткага няма?


Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: