Веласіпедыстам, затрыманым на Цнянскім вадасховішчы, прысудзілі па 10-15 сутак арышту

«Маюцца прыкметы масавага мерапрыемства». Як судзілі удзельнікаў велагонкі "Toure de Tsna", якая так і не адбылася.

17 траўня асудзілі дзесяцерых раварыстаў, якія вырашылі адкрыць веласезон на Цнянскім вадасховішчы. Усе ўдзельнікі арыштаваныя на 10-15 сутак па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, распавядае «Вясна».

Справы раварыстаў разглядалі суддзі Савецкага раёна Алена Жуковіч і Сяргей Шаціла.

Усе раварысты пацвярджаюць паказанні адно аднаго: збіраліся адкрыць веласезон, праінфармавалі ўдзельнікаў праз групу ў сацсетках, на Цнянскім вадасховішчы не ўдзельнічалі ў масавых мерапрыемствах, лозунгі не выкрыквалі і сімволікі пры сабе не было.

Сведка-міліцыянт на судзе сцвярджаў што нёс службу каля Цнянскага вадасховішча і ўбачыў масавае мерапрыемства на адлегласці 10 метраў. Асабіста чуў, як выкрыквалі лозунгі. Аднак на кожным судзе паказанні сведкі былі супярэчлівыя, а апісаць затрыманых ён не мог.

18-гадовы студэнт БНТУ Мацвей Лазар у пратаколе быў пазначаны алоўкам як арганізатар. У вопісе яго рэчаў быў толькі ровар, але адсутнічаў заплечнік з прызамі для гонкі і сертыфікатамі для пераможцаў.

24-гадовы Уладзіслаў Кутас на судзе заявіў, што агулам былі затрыманы 24 раварысты. Некаторыя з іх цяпер знаходзяцца ў 6-меснай камеры сярод 18 чалавек.

Паводле слоў 22-гадовага Георгія Гашко, супрацоўнікі АМАПа, якія атачылі раварыстаў, агучылі прычыну затрымання: «Маюцца прыкметы масавага мерапрыемства».

Па рашэнні суддзі Сяргея Шацілы былі арыштаваныя:

️28-гадовы Аляксей Матусевіч — 11 сутак;

️28-гадовы Дзяніс Парамонаў — 13 сутак;

24-гадовы Уладзіслаў Кутас — 12 сутак;

️18-гадовы Мацвей Лазар — 15 сутак;

20-гадовы Бахціяр Муратаў — 11 сутак;

18-гадовы Раман Лапіч — 12 сутак.

Суддзёй Аленай Жуковіч былі асуджаныя:

️22-гадовы Георгій Гашко — 11 сутак;

21-гадовы Міхаіл Кушнер — 10 сутак;

25-гадовы Дзяніс Рудкоўскі — 11 сутак;

25-гадовы Артур Чумак — 10 сутак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: