velcom: Новая беларускамоўная версія сайта пачне працаваць да канца гэтай восені

У рэдакцыю НЧ звярнуўся чытач, абураны тым, што з сайта кампаніі velcom знікла беларускамоўная версія. Сёння мы атрымалі афіцыйны каментар сотавага аператара наконт гэтай сітуацыі.

«У цяперашні момант адбываецца перанос сайта velcom.by на новую платформу. Папярэдняя беларускамоўная версія сайта velcom.by па-ранейшаму даступная па прамой спасылцы https://www.velcom.by/be. Новая паўнавартасная беларускамоўная версія сайта пачне працаваць да канца гэтай восені. Мы прыносім свае прабачэнні абанентам за часовыя нязручнасці, — паведамілі ў прэс-службе кампаніі. — Беларускамоўная версія сайта будзе падтрымлівацца і далей». 

Акрамя таго, адзначыў сотавы аператар, «падтрымка беларускай мовы і нацыянальнай культуры застаецца адным з асноўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom. Сярод буйных доўгатэрміновых праектаў кампаніі ў гэтай сферы — «Беларускія ўікэнды», «Чытаем па-беларуску з velcom», супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Беларуская мова актыўна ўжываецца ў іміджавай і рэкламнай камунікацыі, а таксама ў камунікацыі кампаніі ў сацыяльных сетках».

У будучыні кампанія разглядае магчымасць распрацоўкі беларускамоўнай версіі сістэм самаабслугоўвання абанентаў і шукае варыянты адпаведнага тэхнічнага рашэння.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-09 15:53:31
Ну вось, як заўсёды, па ўсталяванай 30 гадоў таму традыцыі, ў канцы восені на Дзяды пачнецца Адраджэнне Нацыі. Чакаем.
  • Кошаль Аляксандр
  • 2018-10-09 19:21:44
>даступная па прамой спасылцы https://www.velcom.by/be
і як даведацца, што яна даступная? У Velcom напэўна здзекваюцца з беларускамоўнага чалавека.
Ну ўявіце сабе сітуацыю, што украінцы, немцы, палякі робяць версію сайта на англійскай і на якой-небудзь яшчэ мове, а на нацыянальнай маўляў трэба пачакаць... Я такую сітуацыю сабе не ўяўляю. Чаму ў аператара хапае рэсурсаў зрабіць версію на рускай і на англійскай мове, а на нацыянальнай мове не? Адказ просты. Для іх беларуская мова з'яўляецца мовай другога гатунку, якая ім патрэбная толькі для птушачкі. І на жаль такая сітуацыя існуе не толькі на прадпрыемстве Velcom. Калі б ніхто не звярнуўся я на 100% упэўнены, што пакінулі б толькі англійскую і рускую версію сайта.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-09 19:35:59
А я ўпэнены ў тым, што ні адзін бел-чырвона-белы змагар ВОСЬ УЖО ТРЫЦЦАЦЬ ЛЯТ не лічыў і нават не думаў лічыць КОЛЬКІ ГРОШАЎ ТРЭБА, каб бізнесу перайсці на мову, і тым больш КОЛЬКІ ГРОШАЎ ЗГУБІЛІ Б ДЗЯРЖАВА і ГРАМАДСТА, калі б беларусы пайшлі па б-ч-б шляху так зв адраджэння і наскокам перайшлі б на мову, скажам, у 1994.

Русский язык это язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай.

Шкода ад вас, змагары. Больш нічога.
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 07:59:34
А я ўпэўнены, што не адзін чырвона-зялёны троль не думаў, чаму ва ўсіх краінах былога СНД нацыянальная мова ўмацавала свае пазіцыі, а ў Беларусі наадварот. І там людзі не думаюць пра выдаткі, якія ідуць на падтрыманне перакладу іншых моў (нацыянальная мова асноўная), бо гэта клопат дзяржавы або прадпрыемства.
Як і ва ўсім свеце англійская мова павінна быць мовай беларускай эканомікі, а не руская. Калі руская мова з'яўляецца інструментам эканомікі, то гэта азначае толькі тое, што ў нас нешта не так.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 12:21:39
Я не так адукаваны як вы, калега, і таму не сачу за ЎСІМІ краінамі былога СНД (відаць вы галоўным чынам маеце на ўвазе тое, што засталося ад постсавецкай Ненькі), дзе "нацыянальныя мовы ўмацавалі свае пазіцыі". Як умацавалі вось так ці вось так? Га? Ці толькі на паўтара прОцэнта ў дліну ці шырыню? Пацеха з гэтых б-ч-б змагароў. Ну а тое што змагары не ўмеюць і не жадаюць лічыць беларускія грошы для мяне не адкрыццё. Яны толькі бурбалкі б-ч-б умеюць пускаць у б-ч-б паветра.

"Як і ва ўсім свеце англійская мова павінна быць мовай беларускай эканомікі, а не руская. Калі руская мова з'яўляецца інструментам эканомікі, то гэта азначае толькі тое, што ў нас нешта не так."

Ага. Бо толькі мы невялічкія, А НЕ ЎВЕСЬ СВЕТ, нядаўна адкалоліся ад СССР, дзе быў русский язык языком экономики, і адразу пасля скону Саюзу Непарушнага наша эканамічная залежнасць ад эканомікі Расеі складала ня меньш за 80-90%. То бок русский язык - язык белорусской экономики.
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 12:47:37
Anatol Starkou, вы бачыце вакол толькі "змагароў" і лічыце, што толькі яны размаўляюць на беларускай мове і трымаюць бел-чырвона-белы сцяг? Тады вам да доктара.
З'ездзіце ў любую краіну былога СССР. Я не так даўно быў у Літве, а потым наведаў Украіну ўсё на нацыянальнай мове.
Прычым тут грошы "змагароў"??? Я пра дзяржаву ўвогуле пісаў.
Трольце далей адказваць больш не буду. Мне падабаюцца вашы не звязаныя разважанні :)
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 14:16:24
"...вы бачыце вакол толькі "змагароў" і лічыце, што толькі яны размаўляюць на беларускай мове і трымаюць бел-чырвона-белы сцяг?"

Тут у Нью Ёрку я змагароў не бачу і не жадаю бачыць. Наглядзеўся. Наслухаўся. Ў нас з імі 100% разуменне па гэтаму пытанню.
Дый б-ч-б змагары гэта секта, якая трывае толькі б-ч-б. Таму змагары ўсе, хто чытае слухае глядзіць б-ч-б СМІ, на старонках якіх няма іншай беларускай думкі, ды прапаведуецца толькі б-ч-б.
Менавіат адсюль з-за прапаганды б-ч-б СМІ ваша непрыязнь да маёй пісаніны. Бо менавіта прапаганда б-ч-б ідэалогіі нянавісці да іншадумца беларуса праз б-ч-б СМІ робіць вас змагаром, то бок сэлам не жадаючым размаўляць з звычайным беларусам.
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 12:53:34
Троль ёсць троль. Абы пісаць незвязаную лухту :)
Калі вам насамрэч мрояцца паўсюль змагары і што яны выдаткоўваць не так грошы, як вы хочаце, то да доктара. Дзяржава павінна клапаціцца пра нацыянальную мову. У вас гэтыя змагары ў кожным посце :). Бачна, што з вамі няма пра што размаўляць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 13:51:32
Так са мной няма аб чым размаўляць і не чытаць маё траленне. Ўсяк бывае ў дэмакратычыным дэмакратычным дэмакратычным б-ч-б свеце. Змагары ёсць змагары. Бо ў іх секце ўсё ціп-топ, і іншадумству месца няма. Там б-ч-б СМІ на сваіх старонках не маюць іншай не б-ч-б думкі.

Я быў у Літве ў камандзіроўцы. Мо ў 1990 (люты месяц), калі СССР збіраўся разваліцца. Добра мяне прымалі і размаўлялі па-руску. Але я помню і іншыя свае літоўскія савецкія часы, калі было інакш. Літоўцы усяго цягам двух пакаленняў былі за Саветамі і захавалі мову. Мы не літоўцы. Дый на Захад не палезем як яны. Пра Ўкраіну казаць не жадаю.

"Прычым тут грошы "змагароў"?"

Цалкам адказ у тэме «Моўны інспектар» Ігар Случак адзначыў Дзень народзінаў прэзентацыяй кнігі», а кароткі адказ такі: мы не можам у час станаўлення дзярж незалежнасці і эканамічнай незалежнасці ў тым ліку марнаваць рэсурсы на хуткі пераход да беларускай мовы Дый адпаведна вынікам рэферэндум-95 мы маем роўнымі руский язык і беларускую мову

  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 14:25:47
Anatol Starkou, абалютная лухта. Асабліва пра роўнасць моў. Калі б мовы былі роўнымі, то не было б гэтага артыкула. І зноў змагары :))). Вы б хоць за паслядоўнасцю сачылі.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 14:41:03
Сачу, і таму прапанаваў вам пачытаць мае каменты да артыкула пра «моўнага інспектара», дзе казаў, што наш час пасля снежня 1991 - час рэвалюцыйных пераменаў, час рэвалюцыі незалежнасці, час станаўлення беларускай нацыі як нацыі дзяржаўных людзей.

"Калі б мовы былі роўнымі, то не было б гэтага артыкула."

Ніколі не будуць роўнымі. І ні з-за майго тролінгу, ні з-за спраў Лукашэнкі, ні з-за намаганняў «моўнага інспектара» і ні ад прапагандысцкіх патуг б-ч-б СМІ. На тысячагоддзі не загадваю, але ў бліжэйшы аглядны час будзе толькі так: русский язык - язык белорусской экономики, а беларуская мова для душы беларускай.
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 16:57:00
ды не будзе такога :). Ужо кітайскую спрабуюць укараніць у школах урокі з'яўляюцца (факультатывы). Хутка і абавязкова скажуць вывучаць. А колькі надпісаў з'явілася на кітайскай ад банкаматаў да разнастайных шыльдаў. Дакладна, што нешта зменіцца.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 17:34:13
Когда я служил под знаменами герцога Кумберлендского, а было это в 1967-71 годах в МАМТ (Минский автомеханический техникум), то у нас был сокурсник, который учил в школе испанский язык. Редкость того времени, когда мы - все прогрессивное человечество - учили в школе английский или немецкий. Но в техникуме курса испанского не было и тогда перевели этого парня в наш английский класс... где он ничего не выучил за время занятий.
Да нормально это знать китайский, испанский, немецкий, английский, белорусский, русский и др. Только бы эти знания белорусскому бизнесу не мешали. А то напишет какой-нибудь змагар в такую-то компанию, мол, шо за базар пацаны ў вас на сайце толькі старонкі на RUS & ENG, а я бел мову хачу! Дык вось старонку тая кампанія на бел мове зробіць за свае грошы, каб змагары заткнуліся і не заміналі рабіць справу (бізнес). Але кампанія ціха моўчку будзе разумець, што па яе 99,99% тэлефонах ЛЮД BY БУДЗЕ РАЗМАЎЛЯЦЬ на Великом и Могучем Русском Языке. Бо такое наша се ля ві.
  • Аляксандр Кошаль
  • 2018-10-10 19:53:24
Anatol Starkou, вам словы "змагары" і "б-ч-б" у кожным посце не надакучыла? Проста смешна выглядае бачыць яго ўвесь час? Ну калі вы вучыліся 1967-71, то можна спісаць на узрост :)))
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-10 20:08:58
"...вам словы "змагары" і "б-ч-б" у кожным посце не надакучыла?"

Не. Я люблю змагароў. Я іх у кожным каменце на кожным форуме ў кожным СМІ ўжо 9 лят люблю. Бывайце здаровы.

Больш цікавага на «Новым Часе»: