#velcombegom кліча людзей з вяснушкамі прабегчы ў дапамогу дзецям

14 чэрвеня ў мінскім парку забаў «Дрымлэнд» упершыню ў Беларусі адбудзецца «Забег з вяснушкамі».
Незвычайнае спартыўнае мерапрыемства пройдзе ў рамках падрыхтоўкі да дабрачыннай кампаніі #velcombegom: SunRun Challenge, якая ў гэтым годзе прысвечана дапамозе «сонечным» дзецям. Умовы ўдзелу ў забегу простыя — рыжыя валасы, вяснушкі, добры настрой і жаданне дапамагчы.

«Забег з вяснушкамі» стартуе 14 чэрвеня ў 18.00 у мінскім парку забаў «Дрымлэнд». Па-летнему яскравы забег стане маляўнічым працягам дабрачыннай ініцыятывы #velcombegom. У гэтым годзе кампанія праходзіць пад дэвізам SunRun Challenge і прысвечана дапамозе «сонечным» дзецям. На працягу 4 дзён, з 21 па 24 чэрвеня, беларусы з усяго свету будуць бегаць у дапамогу дзецям з сіндромам Дауна.

«Вяснушкі называюць пацалункамі сонца. Людзі з вяснушкамі ўвасабляюць лета, цяпло і дабро. Але ёсць у гэтым свеце яшчэ адна катэгорыя «сонечных» людзей - дзеці з сіндромам Дауна. Гэта яркія і шчырыя дзеці, для якіх сонцам з'яўляецца ўвага грамадства, яго дапамога. Давайце зробім «Забег з вяснушкамі» незабыўным і падарым «сонечным» дзецям энергію дабра», — адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Мікалай Брэдзелеў.

Для ўдзелу ў «забеге з вяснушкамі» запрашаюць людзей з рыжымі валасамі і вяснушкамі, якія хочуць прабегчы ў дапамогу дзецям. Каб апынуцца ў ліку ўдзельнікаў, неабходна перайсці па спасылцы і запоўніць простую форму рэгістрацыі.

Нагадаем, што старт акцыі 7 чэрвеня далі 200 спартсменаў-аматараў з бегавых клубаў Мінска, якія здзейснілі вертыкальны забег «да сонца» на амаль 100 метровую вышыню ў ГСАК «Лагойск».

Афіцыйнае адкрыццё кампаніі SunRun Challenge адбудзецца 21 чэрвеня. Для таго, каб дапамагчы дзецям, усім жадаючым трэба з 21 па 24 чэрвеня выходзіць на прабежкі, рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з пазначэннем свайго выніку і хэштэгам #velcombegom. Усе здабытыя кіламетры перавядуць у кілаваты «добрай энергіі». Калі беларусам удасца пераадолець 50.000 кіламетраў і дамагчыся адзнакі 13 180 000 кДжоуляў, кампанія velcom пералічыць 50 тысяч рублёў на рахунак ГУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Грошы пойдуць на закупку дарагога абсталявання і медыцынскую дапамогу дзецям.

#velcombegom з'яўляецца адной з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў velcom. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую падтрымку атрымалі ГУ «Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў», Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2015 г.), Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарата (2016 года), спецыялізаваныя інтэрнаты у Рэчыцы і Асіповічах (2016 года), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі (2017 года), Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі (2017 г.). 


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць