Вельмі небяспечная ініцыятыва: «пазбавіць грамадзянства Рэспублікі Беларусь»

Пра вельмі небяспечную ініцыятыву МУС паведамляюць аналітыкі партала Belarus in focus.
МУС Беларусі паведаміла аб ініцыяванні падстаў для страты грамадзянства Беларусі. Прапануецца ануляваць яго ў дачыненні да натуралізаваных паўналетніх асоб, якія маюць дачыненне да актаў тэрарызму, экстрэмісцкай дзейнасці і іншых цяжкіх злачынствах супраць дзяржаўнасці. Пры гэтым у якасці абгрунтавання выкарыстоўваецца вопыт замежных краін, але замоўчваецца, наколькі актуальным для Беларусі ён з'яўляецца або можа стаць у будучыні, піша Belarus in focus.

Гэта вельмі небяспечная ініцыятыва з-за магчымасці шырокай трактоўкі, пад якую можна падвесці любога непажаданага ўладзе — палітычных апанентаў, незалежных журналістаў, прадстаўнікоў нацыяналістычных арганізацый і гэтак далей.

Для еўрапейскіх краін пазбаўленне грамадзянства стала актуальным у сілу масавага ўдзелу іх грамадзян (часта — натуралізаваных, г.зн. тых, хто здабыў грамадзянства) у дзейнасці т.зв. «Ісламскай дзяржавы». Для Казахстана да гэтага дадаўся яшчэ і ўдзел яго грамадзян у ваенных дзеяннях на Данбасе. Пры гэтым казахстанскімі ўладамі першапачаткова планавалася выкарыстоўваць інстытут пазбаўлення грамадзянства ў тым ліку і ў якасці дадатковага пакарання за прапаганду нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Аднак у навэлу заканадаўства гэта падстава ўключана не была.

Асаблівае значэнне набывае спіс дзей, якія будуць з'яўляцца падставай для пазбаўлення грамадзянства Беларусі, у прыватнасці — уключэнне ў яго артыкула 130 КК Беларусі «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, рэабілітацыя нацызму». Гэты артыкул дае шырокае поле трактоўкі самога паняцця варожасці і можа прымяняцца без абмежаванняў у дачыненні да каго заўгодна — і прадстаўнікоў "рускага свету", і праціўнікаў канцэпцыі "Беларусы і рускія — адзін народ"; і атэістаў, і вернікаў, і крытыкаў рэжыму. Нагадаем, што нядаўна распальванне сацыяльнай розніцы спрабавалі прымяніць за публікацыі з крытыкай беларускай міліцыі.

Сама ідэя пазбаўлення грамадзянства небяспечная, бо гэта падрывае адну з асноў, закладзеных беларускай Канстытуцыяй. Артыкул 10 якой кажа: «Ніхто не можа быць пазбаўлены грамадзянства Рэспублікі Беларусь або права змянiць грамадзянства». Прычым, у гэтым артыкуле нават няма звычайных для беларускага заканадаўства агаворак тыпу «акрамя выпадкаў, вызначаных прэзідэнтам» ці «калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі».

У той жа час у законе аб грамадзянстве паказваюцца выпадкі, калі грамадзянства можа быць страчана. Напрыклад, «з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дароўныя органы замежнай дзяржавы». Зрэшты, мы ведаем прэцэдэнт з пазбаўленнем грамадзянства — Аляксандр Лукашэнка ў свой час пазбавіў грамадзянства журналіста Паўла Шарамета. Зараз падобнае хочуць зрабіць законным?


Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: