Верагоднасць дацягнуць да 75 год у беларускіх мужчын — 25%

Большая частка мужчын у Беларусі жыве ў гарадах. Чаканая працягласць жыцця ў 2017 годзе склала 69,3 гады.

На 1000 мужчын прыходзіцца 1147 жанчын. Аб гэтым гаворыцца на сайце Белстата ў падборцы, прысвечанай Сусветнаму дню мужчын — ён адзначаецца сёння, 3 лістапада.

Мужчын — 46,6% ад усяго насельніцтва Беларусі. Жанчын традыцыйна болей — тэндэнцыя захоўваецца з 1959 года.

3\4 беларускіх мужчын жывуць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.

Медыкі лічаць, што каля 30% усіх смерцяў мужчын з-за праблем з сістэмай кровазвароту звязаныя з ужыццём алкаголю. Верагоднасць дажыць да 75 год у мужчын — 25%. У жанчын — удвая болей.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-03 20:29:31
Во да чаго давёў беларусаў ненавісны чырвона-зялёны рэжым! Пры Сьвятым Зяпоне цвілі б і пахлі беларусы да 90 год з гакам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: