Вераніка Іванова: «Міліцыя хацела забраць маіх дзяцей»

У сераду, 14 кастрычніка, адбудзецца суд над юрыстам Веранікай Івановай, паведамляе Медыя-Палессе.

Media-Polesye
Фота з архіва Медыя-Палессе

Фота з архіва Медыя-Палессе

У мінулую нядзелю на вуліцы Леніна ў Пінску міліцыя затрымала Вераніку Іванову. Яе даставілі ва ўсходні апорны ўчастак, канфіскавалі тэлефон і склалі пратакол па ч. 3 арт. 23.34 КААП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», здзейсненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні. Санкцыя частцы 3 гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Матэрыялы справы суд разгледзіць 14 кастрычніка а 10.00.

— Падставай для майго затрымання паслужыў запіс у чаце "Пінск — для жыцця", — распавяла Медыя-Палессю Вераніка Іванова. — Я напісала "Прыходзьце гуляць на Леніна, піць каву, дыхаць паветрам свабоды і размаўляць". Міліцыя палічыла, што такім чынам я выказала свой удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Літаральна праз паўгадзіны пасля майго затрымання дадому да мяне прыехалі інспектар па справах непаўналетніх з участковым, каб забраць з сям'і непаўналетніх дзяцей. Іх у мяне двое. Але дзеці дзверы не адчынілі. Да таго ж на пляцоўку выйшлі суседзі, яны ў мяне вельмі актыўныя, і не дазволілі напалохаць дзяцей.

— Чым кіраваліся міліцыянты, прыехаўшы забіраць дзяцей?

— Іх логіка такая. Раз мяне затрымалі, значыць, дзеці знаходзяцца без законнага прадстаўніка. І нібыта ў інтарэсах дзяцей яны збіраліся іх даставіць, напэўна, у сацыяльны прытулак на Гайдаенкі.

— Што вы збіраецеся рабіць, каб дзяцей ў вас не забралі?

— Буду суправаджаць іх у школу і са школы, не пакідаць іх адных. Законных падстаў забраць іх у мяне я не бачу. Буду змагацца за іх у юрыдычнай плоскасці.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: