Віцэ-прэзідэнт ІІХФ: Фазел павінен сказаць праўду — чэмпіянат свету ў Беларусі немагчымы

Намеснік Рэнэ Фазела ў IIHF фін Калерва Кумала пракаментаваў будучую сустрэчу кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея з Аляксандрам Лукашэнкам.


Калерва Кумала і Рэнэ Фазел

«Цяпер сітуацыя выглядае нашмат больш вызначана. Паступова гуляць у Беларусі стала немагчыма. Я настойваў на гэтым ужо даўно. Першапачаткова я быў адзін, затым мяне падтрымаў датчанін. Паступова ціск стала нарастаць. Фазел павінен сказаць Лукашэнку праўду — чэмпіянат свету на тэрыторыі Беларусі немагчымы.

Ці зможа Латвія прыняць ЧС у адзіночку? Латвійцы заявілі, што гатовыя пабудаваць каток на футбольным стадыёне на 6 тысяч гледачоў. Спадзяюся, да траўня мы зможам атрымаць хаця б палову ад нармальнай колькасці заўзятараў на трыбунах. Пакуль што я не лічу «бурбалку» для ЧС варыянтам нумар адзін», —прыводзіць словы Кумолы «Чэмпіянат» са спасылкай на Iltalehti.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: