Віцебск. Гарвыканкам не бачыць падстаў для пераносу будаўніцтва Сафійскага сабору

Законных падстаў для забароны або пераносу будаўніцтва Сафійскага сабору ў Віцебску, які плануецца пабудаваць у парку па вуліцы Чэхава, на іншую пляцоўку няма.


Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкаму Андрэя Макеева каардынатару аргкамітэту па стварэнні партыі БХД у Віцебску і Віцебскай вобласці Таццяне Севярынец.

У адказе адзначаецца, што на падставе звароту арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя і прыходу Сафійскага сабора Віцебска з ініцыятывай будаўніцтва Сафійскага сабора ў Віцебску было вызначана некалькі пляцовак. ТАА «Будгандальсервіс» распрацавала архітэктурна-планіровачную канцэпцыю аб'екта па вуліцы Чэхава, якая атрымала ўзгадненне прэзідэнта Беларусі на вылучэнне зямельнага ўчастка для будаўніцтва Сафійскага сабора па вуліцы Чэхава ў Віцебску. Таксама быў атрыманы дазвол Міністэрства культуры на правядзенне навукова-даследчых і праектных работ на будаўніцтва Сафійскага сабора ў квартале, абмежаваным вуліцамі Чэхава — Суворава — Урыцкага — рака Заходняя Дзвіна ў Віцебску на тэрыторыі гістарычнага цэнтра XII–XX стагоддзяў. Старшыня Віцебскага гарвыканкама 6 лістапада 2014 года зацвердзіў акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка пад будаўніцтва сабору.

Паводле дакументу, у аснову праекта пакладзены генеральны план Віцебска і праект Дэталёвага плана цэнтральнай частцы горада з планам рэгенерацыі гістарычных зон.

Апроч таго, з 24 жніўня па 18 верасня 2015 года было праведзена грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі будаўніцтва сабору, па выніках якога 2 кастрычніка 2015 года на пасяджэнні абласнога архітэктурна-горадабудаўнічага савета быў зацверджаны пратакол з рэкамендацыяй накіраваць праект пасля канчатковай дапрацоўкі і ўзгаднення ва ўстаноўленым законам парадку для правядзення дзяржаўных экспертыз.

Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе таксама было праведзенае, адзначаюць у гарвыканкаме.



bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: