Віцебская міліцыя закупляе шродэры пятага ўзроўню сакрэтнасці. Да нечага рыхтуюцца?

Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама плануе выдаткаваць 3750 рублёў  на закупку прылад для знішчэння дакументаў. Аплачваецца гэтая закупка з рэспубліканскага бюджэту.



Так знішчаюць дакументы шродэры з розным узроўнем сакрэтнасці. 

Міліцыя Віцебшчыны хоча набыць шродэры пятага ўзроўню сакрэтнасці — гэта значыць такія, што здольныя здрабнець дакументы на палоскі шырынёй усяго два міліметры і даўжынёй у 10 міліметраў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска». Такія прылады звычайна патрэбныя для ліквідацыі надзвычай канфідэнцыйных дакументаў.

Да таго ж, гэтыя прылады для знішчэння дакументаў, згодна з дакументацыяй закупкі,

павінны мець магчымасць здрабнець CD і DVD дыскі, пластыкавыя карты, скобы ад стэплераў.

Прадукцыйнасць прылады заяўленая ў 15 лістоў, а цыкл бесперапыннай працы — 20 хвілін. Усяго Упраўленне ўнутраных спраў закупляе 5 такіх шродэраў, іх агульны арыенціровачны кошт складае 3750 рублёў.

Набываюцца яны па працэдуры закупкі з адной крыніцы. Шродэры павінны паставіць заказчыку да 12 лютага. Аплачваецца гэтая закупка з рэспубліканскага бюджэту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: