Віктар Шэндэровіч: дзясяткі мільёнаў расіян з трывогай і надзеяй назіраюць за барацьбой беларусаў

Вядомы расійскі пісьменнік і публіцыст звярнуўся да беларусаў напярэдадні чарговага нядзельнага маршу пратэста. 

«У мяне ёсць шчаслівая магчымасць сказаць словы падтрымкі беларусам, — адзначыў Віктар Шэндэровіч. —Шчаслівая, таму што нас на самой справе вельмі шмат. Я думаю, што дзесяткі мільёнаў расіян са спачуваннем і трывогай назіраюць за вашай барацьбой, за вашым узрушаючым, свабодным, негвалтоўным выбарам.

На жаль, ён негвалтоўны толькі з вашага боку. На жаль, плаціць за свабоду даводзіцца дорага. Станіслаў Ежы Лец казаў: цана, якую даводзіцца плаціць за свабоду падае, калі расце попыт. Чым больш вас выходзіць, чым настойлівей вы ў сваім патрабаванні свабоды, тым больш шанцаў, што ўдасца пазьбегнуць вялікай сапраўднай крыві.

Трывожна за вас, але нас дзясяткі мільёнаў, паверце, тых, хто спачувае вам і з надзеяй глядзіць на вас. Жыве Беларусь».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: