Віктар Шэндэровіч: Расчалавечванне любой нацыі можа здарыцца імгненна

«Звычайны чалавек заўсёды ўбудоўваецца ў бягучую грамадскую норму. Потым будзе паціскаць плячыма: усе так рабілі, а што я? Таму трэба трымацца далей ад мас і масавай свядомасці», — раіць расійскі пісьменнік-сатырык, праваабаронца і публіцыст Віктар Шэндэровіч у сваім блогу korrespondent.net

Тыя, хто лічаць, што Дзень Халакоста мае дачыненне толькі да яўрэяў, памыляюцца. Расчалавечванне любой нацыі можа здарыцца, у гістарычным сэнсе, імгненна.

І на кірунку ўдару можа аказацца якая заўгодна нацыя або сацыяльная група, або рэлігійная... Армянскі генацыд, знішчэнне народнасці тутсі або баснійскіх мусульман, або дваран, або пратэстантаў, або геяў... Шчаўчок — адключэнне мозгу… І вось ужо масы правільных людзей радасна бягуць забіваць нейкіх іншых, няправільных. На тысячы забітых рахунак у гісторыі чалавецтва ішоў часта, а з Гітлерам пайшоў на мільёны. Прагрэс, ведаеце, новыя тэхналогіі…

А яшчэ — гэтая думка прыйшла мне ў галаву не так даўно... Чаму так страшна думаць пра Халакост? Таму што гэта будуць рабіць з табой твае суседзі. Не прыхадні, не нейкія спецыяльныя злыдні і нават не акупанты, як найчасцей... Гэта будуць рабіць звычайныя людзі, якім чамусьці будзе дазволена рабіць зло. Папросту зменіцца норма — і гатова справа. А звычайны чалавек заўсёды ўбудоўваецца ў бягучую грамадскую норму. Потым будзе паціскаць плячыма: усе так рабілі, а што я?

Таму трэба трымацца далей ад мас і масавай свядомасці. Завядзі сабе свой мозг — і думай сам. Складана, так. Але значна бяспечней.

Як мінімум, у інтэлектуальным плане.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: