Віктар Шалкевіч — лаўрэат прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі»

У Бычках, на радзіме народнага пісьменніка Васіля Быкава, на ўрачыстую імпрэзу сабраліся каля 300 чалавек: аднавяскоўцы, вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, творчая інтэлігенцыя: Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімер Някляеў, Мечыслаў Грыб, сястра Васіля Быкава Валянціна, жонка Рыгора Барадуліна Валянціна.



Імпрэза, ініцыятарам і арганізатарам якой была Віцебская абласная Рада Таварыства беларускай мовы (ТБМ), пачалася а 14-й гадзіне. Перад прысутнымі выступілі літаратары Барыс Сачанка, Уладзімер Някляеў, Сяргей Законнікаў, Уладзімер Арлоў ды іншыя.



Выканана і воля паэта Генадзя Бураўкіна, які адышоў у лепшы свет сёлета 30 траўня: у Бычках прагучаў ягоны верш, прысвечаны Васілю Быкаву.



Імя новага лаўрэата назваў Алесь Пушкін: лаўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ў 2014 годзе стаў бард Віктар Шалкевіч.



У Бычках прайшло ня толькі традыцыйнае ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай лідарам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, але і адкрыццё выставы беларускіх мастакоў, удзельнікаў «быкаўскага» пленэру, што напярэдадні прайшоў на Вушаччыне.



Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Ёю ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды.



Лаўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» ў мінулыя гады станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, палітык і літаратар Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык і паэт Уладзімер Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: