Віктару Бабарыку адмовілі ў праве на абскарджванне прысуду

Права на апеляцыйнае абскарджанне прысуду — гэта тое, без чаго немагчымы справядлівы суд. Абаронцы прасілі Вярхоўны Суд вызначыць для разгляду справы ў дачыненні да Віктара Бабарыка ніжэйстаячы суд — каб забяспечыць магчымасць апеляцыі. Аднак цяпер стала вядома, што Вярхоўны Суд будзе разглядаць справу сам.

Адвакаты Віктара Бабарыкі звярнуліся ў Вярхоўны Суд з заявай, у якой прасілі накіраваць справу для разгляду ў ніжэйшы суд, каб была магчымасць абскардзіць прысуд.

Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч — адвакаты Віктара Бабарыкі — звярталі ўвагу, што калі справу ў першай інстанцыі разглядае Вярхоўны Суд, то над ім няма ніякай іншай апеляцыйнай інстанцыі. Значыць, і права на апеляцыйнае абскарджанне ў абвінавачанага ў такім выпадку няма.

Пра тое, што Віктару Бабарыку адмовілі ў праве на абскарджванне прысуду, паведаміў адвакат Дзмітрый Лаеўскі ў сваім тэлеграме. 

«Увечары 28.01.2021 нас афіцыйна апавясцілі, што Вярхоўны Суд будзе разглядаць справу сам. У праве на апеляцыйнае абскарджанне прысуду Віктару Бабарыка адмоўлена», — напісаў Дзмітрый Лаеўскі.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: