Віктару Бабарыку ў калоніі адмаўляюць у юрыдычнай дапамозе

Пра гэта паведаміла яго адвакатка.
Сёння ў 9 гадзін раніцы, як і ў папярэднія наведванні адвакатаў, адвакатка Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі ў ПК-1, каб аказаць юрыдычную дапамогу. Начальнік калоніі паведаміў, што спатканне да 17:00 гадзін прадастаўлена быць не можа, бо Віктар Бабарыка знаходзіцца на працы і з яе зняць нельга. Паводле слоў начальніка, спатканне можа адбыцца ў непрацоўны час да адбою.

Адвакатка чакае допуску да падабароннага, пададзена пісьмовая заява з указаннем на тое, што ў сілу артыкула 62 Канстытуцыі кожны мае права ў любы момант карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: