Віталь Гуркоў запісаў відэа ў падтрымку затрыманага ў Маскве Аляксея Кудзіна

«Крымінальны пераслед за тое, што ён мужны, смелы и справядлівы мужык».
Віталь Гуркоў запісаў відэа ў падтрымку затрыманага ў Маскве Аляксея Кудзіна.

«Аляксея чакае крымінальны пераслед за тое, што ён мужны, смелы и справядлівы мужык», — кажа Гуркоў. Віталь узгадвае гісторыю затрымання і катаванняў Кудзіна пасля таго, як той заступіўся за безабаронных людзей, якіх збіваў АМАП.

«Я звяртаюся да ўсіх спартоўцаў адзінаборцаў Расіі і Беларусі, да ўсіх сваіх спартовых супернікаў і спартовых сяброў. Зараз Аляксею як ніколі патрэбная наша дапамога! Я заклікаю вас падпісаць адкрыты ліст генпракурору Расіі з просьбай не экстрадыраваць Аляксея ў Беларусь для таго, каб захаваць яму жыццё. Свабоду Аляксею Кудзіну!» — сказаў Гуркоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: