Віталь Рымашэўскі распавёў пра беспрэцэдэнтны ціск на сваякоў

На сустаршыню БХД і яго сямейнікаў аказваецца беспрэцэдэнтны ціск, паведамляе прэс-служба БХД.

Фота Юліі Дарашкевіч

Напярэдадні правядзення святкавання Дня Волі ў канцы працоўнага дня ў пятніцу роднага брата Віталя Рымашэўскага выклікалі ў Следчы камітэт.

Са слоў следчага, нібыта брат Віталя Рымашэўскага праходзіць сведкам па падазрэнні ў забойстве дзяўчынкі ў 1989 годзе. У панядзелак ён быў дапытаны Следчым камітэтам, з яго ўзялі падпіску пра неразгалошванне. Віталь Рымашэўскі таксама выкліканы ў Следчы камітэт.

З улікам таго, што на момант 1989 года Віталю Рымашэўскаму было 13 гадоў, а яго брату — толькі восем, БХД адзначае, што гэта — відавочная палітычная замова напярэдадні святкавання гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі з мэтай аказання ціску на бліжэйшых сваякоў сустаршыні БХД.

Акрамя таго, 24 сакавіка Віталь Рымашэўскі на вачах у яго малалетняй дачкі і жонкі быў схоплены супрацоўнікамі ў цывільным. Без указання прычын з ужываннем грубай фізічнай сілы яго затрымалі на некаторы час.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя звяртае ўвагу, што гэты ціск на сям’ю Рымашэўскага ў прыватнасці, і прэвентыўныя рэпрэсіі супраць лідараў апазіцыі сведчаць пра пачатак прэзідэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

БХД выступіла з заявай пра недапушчальнасць падобных метадаў, пра нялюдскасць ўздзеяння на палітыкаў праз іх сем'і. А таксама БХД звяртае ўвагу на абсурднасць падстаў, па якіх аказваецца ціск на Віталя Рымашэўскага і яго сямейнікаў, ды патрабуе неадкладна спыніць рэпрэсіі і пераслед.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: