
«Выпадак са школьнікам са Століна наколькі абуральны, настолькі ж лагічны для антычалавечнай сістэмы, якая склалася ў Беларусі», — адзначыў ён, назваўшы саўдзельнікамі злачынства таксама дырэктара школы і настаўніцу, якія насуперак «усім нормам права і маралі» дазволілі допыт непаўнагадовага дзіцяці.
«Беларуская «праваахоўная» сістэма па сваёй цынічнасці і амаральнасці нічым не саступае карнай сістэме часоў Савецкага Саюзу. Дзеці ўжо даўно сталі аб’ектамі ўздзеяння на іх бацькоў і здзеку з боку «праваахоўных» органаў, якія не разбіраюць ні старых, ні малых, ні мужчын, ні жанчын, здзяйсняючы свае злачынствы», — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД нагадаў, што дзеці былі адным з інструментаў ціску бесчалавечнага рэжыму на кандыдатаў у прэзідэнты 2010 года. «Людзі маўчалі, калі на іх вачах забіралі дзіця Андрэя Саннікава. І беларусы не разумеюць, што гэта можа стацца з кожнай сям’ёй. Ніякі дэтэктар не здолее выратаваць сістэму, бо беззаконне — гэта яе сутнасць. І нават сумленным людзям не месца, на жаль, ні ў міліцыі, ні ў КДБ, ні ў судах, бо гэта сістэма перамолвае прыстойных людзей, прапускаючы іх праз машыну ілжэсведчанняў, выканання незаконных загадаў», — падкрэсліў ён.
«Беларускія хрысціянскія дэмакраты будуць сачыць за развіццём падзеяў у Століне. У нас ёсць прапановы па рэфармаванні судовай сістэмы, МУС, і спыніць здзек з беларусаў можна толькі, змяніўшы дзейсны рэжым і рэфармаваўшы ўсю сістэму», — заявіў Віталь Рымашэўскі.