Вячаслаў Касінераў: У нашых спісах 330 палітзняволеных

Па крытэрах ПАСЭ чалавек можа быць прызнаны палітзняволеным, афіцыйна, на міжнародным узроўні, калі ён абараняў сябе ад злачынных дзеянняў. І без розніцы, ці гэта былі сілавікі ў форме, без формы, распавёў Вячаслаў Касінераў Радыё Рацыя.



Не ўсе з ліку сваякоў зняволеных лічаць справядлівымі крытэрыі абвяшчэння вязня палітычным, нягледзячы на тое, што чалавек, мажліва, адстойваў свае перакананні.

Нават паводле афіцыйных звестках праваабарончых арганізацый, у Беларусі было заведзена каля 1000 крымінальных справаў, датычных да падзеяў на пратэстах супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Вязняў жа, прызнаных палітычнымі тытульнымі праваабаронцамі, каля 200 чалавек. Што праўда, у некаторых ініцыятывах крытэрыі падліку іншыя і выніковыя лічбы адрозніваюцца.

— Сёння мы пагаворым з Вячаславам Касінеравым пра ягоную праваабарончую ініцыятыву dysіdentby.com.

— Найперш хачу сказаць, што мы не толькі вядзём нейкую статыстыку, то-бок мы не проста ініцыятыва, якая выключна збірае інфармацыю. Мы ўжо больш за два гады непасрэдна дапамагаем, бо мы ўсё ж такі людзі дзеяння. Дапамагаем людзям, якія трапляюць пад палітычны пераслед, трапляюць у турмы. Раней мы самі насілі перадачы. Мы афармляем падпіску на часопісы, мы пішам паштоўкі, мы кладзём грошы на “таварку”.  Зараз, калі мы не прысутнічаем у Беларусі, у нас ёсць шэраг валанцёраў, якія на месцы гатовы дапамагаць людзям збіраць гэтыя ж самыя перадачы. На жаль, мы пакуль не можам падтрымліваць людзей у межах адвакатуры. Бо гэта ўсё ж такі патрабуе грошай, якія звычайна могуць прадставіць нейкія фундацыі, ці праз нейкія праекты можна атрымаць. Мы існуем проста на зборы, на тое, што нам людзі скідаюць, і за тое, што мы самі можам выдзеліць з кампаніі.

— Па дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Беларусі каля 200 палітвязняў. Якая лічба ў вас?

— У нашых спісах цяпер больш за 330 чалавек. І перш за ўсё трэба сказаць, што гэта думка наша не прыватная, гэта не проста мы так прыдумалі, селі і вырашылі. Мы залезлі ў гэтую тэму калісьці даўно, на самым пачатку нашай кампаніі. І вызначылася, што, на жаль, большая частка ўсіх кейсаў, якія прызнаюцца палітычнымі, тытульнымі арганізацыямі – гэта кейсы, якія праходзяць па крытэры “вязні сумлення”. “Вязні сумлення” – гэта такі крытэр, які характарызуецца тым, што чалавек выключна за свае погляды, або за нейкую мірную дзейнасць падвяргаецца пераследу, падвяргаецца зняволенню. Па крытэрах палітзняволеных, па крытэрах ПАСЭ – яны значна больш шырокія. Гэтыя крытэры беларускія праваабарончыя арганізацыя таксама зацвярджалі на сваіх пасяджэннях. І менавіта па гэтых крытэрах ПАСЭ чалавек можа быць прызнаны палітзняволеным, афіцыйна, на міжнародным узроўні, калі ён абараняў сябе ад злачынных дзеянняў. І без розніцы, ці гэта былі сілавікі ў форме, без формы. Больш за тое, чалавек мае права не толькі абараняць сябе, а ён мае права ад злачынных, гвалтоўных, супрацьзаконных дзеянняў абараняць і іншых. І гэта нармалёва. І калі чалавек нават фізічную сілу прымяняе, каб абараніць свае законныя правы і правы іншых грамадзянаў, ён таксама мае права на падтрымку міжнароднай супольнасці як палітвязень, як чалавек, які пацярпеў менавіта за палітычны пераслед.


www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: