Вячаслаў Сіўчык атрымаў трэція па ліку 15 сутак арышту

Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Наталля Дзядкова 20 лютага прысудзіла лідару Руху салідарнасці "Разам" Вячаславу Сіўчыку новыя 15 сутак арышту. Актывіста прызналі вінаватым ва ўдзеле ў снежаньскай акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі. Пра гэта паведаміла актывістка Алена Талстая ў Facebook.

Таксама Алена Талстая ўдакладніла "Вясне", што судзілі ў гэты раз актывіста за акцыю 21 снежня.

Гэта трэція па ліку 15 сутак, якія выносіць суд Партызанскага раёна з дачыненні да Сіўчыка. Да гэтага суддзя Анатоль Барысёнак вынес рашэнні па яго дзвюх справах — па 15 сутак за ўдел у акцыях 8 і 20 снежня. Яшчэ дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці "Разам" былі спыненыя.

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ адзін суд за акцыю супраць інтэграцыі. Ён адбудзецца ў тым жа судзе Партызанскага раёна 24 лютага.

Акрамя таго, у судах Полацка і Наваполацка сёння праходзяць новыя суды над удзельнікамі акцыі за незалежнасць, якая прайшла ў Полацку 4 студзеня. Вядома, што у Наваполацку суддзя Балаболава аштрафавала актывіста "Народнай грамады" Яўгена Вільскага на 10 базавых велічынь (270 рублёў). 

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: