Вячаславу Касінераву — 15 сутак арышту і затрыманне ў межах крымінальнай справы

Затрыманага позна ўвечары 12 сакавіка экс-фігуранта «справы графіцістаў» Вячаслава Касінерава  раніцай перавезлі з Маскоўскага РУУСа, дзе ён правёў ноч, у суд Цэнтральнага раёна Мінска. 
Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская

Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская

Суддзя Хома  пачала разгляд адміністратыўнай справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 17 лютага ў 14:00.

Супрацоўнікі міліцыі Ахметаў і Стагарняк сведчаць, што пазналі Касінерава па вачах, пры тым, што на вуліцыі было цёмна. Пастанова — 15 сутак.

Таксама сёння Касінераву выдалі пастанову аб затрыманні па непасрэдна ўзніклым падазрэнні па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Хуліганства). Актывіста могуць затрымаць да трох сутак, каб прад'явіць абвінавачванне.

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў дзёрзкую акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынку Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніку паліцэйскаму гарадавому, які нядаўна там узвялі.

Раней паведамлялася, што Касінерава папярэджвалі аб тым, што супраць яго можа быць узбуджаная крымінальная справа.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: