Вядомы хірург звальняецца у знак салідарнасці з анестэзіёлагам-рэаніматолагам з Віцебска Мартавым

Лекар Дзмітрый Харкоў, урач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук, загадчык аддзела перспектыўных напрамкаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі «Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» публічна заявіў пра сваё рашэнне пакінуць сваю пасаду. Прычына — падзея, «якая ў чарговы раз ўзрушыла медыцынскую супольнасць Беларусі», пішуць «Белыя халаты».

Дзмітрый Харкоў абурыўся фактам скасавання працоўнага кантракта паміж Віцебскай БХМД і лекарам анестэзіёлагам-рэаніматолагам Уладзімірам Мартавым.

Як паведамлялася, непрацягненне кантракта з лекарам Мартавым ініцыявана адміністрацыяй БХМД Віцебска, верагодная прычына — грамадзянская пазіцыя і сумленнасць лекара.

Дзмітрый Харкоў перакананы, што са звальненнем такіх спецыялістаў як Мартаў пачынаецца чарговая «справа лекараў», калі медыкаў пераследуюць за праўду і сумленнасць.

Таму загадчык аддзела перспектыўных напрамкаў высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі «Мінскага навукова-практычнага цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» вырашыў праявіць салідарнасць з Мартавым і напісаў заяву аб спыненні сваіх працоўных узаемаадносін з былой 9 бальніцай па заканчэнні тэрміну яго кантракта.

Тэкст зварота Дзмітрыя Харкова і яго заяву на звальненне можна пачытаць ніжэй.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: