Вядомыя людзі просяць падтрымкі для Лявона Цімохіна

У Лявона Цімохіна — гісторыка, настаўніка, паэта, колішняга дэпутата Маладзечанскага гарсавету, які разам з аднадумцамі перайменаваў вуліцы ў горадзе і дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, — анкалагічнае захворванне.

Спадару Лявону патрэбна дарагое лекаванне.

З заклікам дапамагчы Лявону Цімохіну выступілі Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Юрый Хашчавацкі, 
Алесь Марачкін, Уладзімір Колас.

Калі вы вырашыце далучыцца — найлепш пераводзіць грошы наўпрост:

Leanid Tsimokhin,
Belarusbank,
VISA 4255 2003 0444 0233
Картка да 06.2020

Лявон Цімохін — паэт, настаўнік, адзін з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечна і ініцыятар дэкамунізацыі горада. Улетку ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як быў усталяваны помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», пра Генадзя Карпенку, пра тое, як адбывалася адраджэнне горада.




Вершы Лявона Цімохіна можна пачытаць тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: