Вяселле са стральбой і БТР на фоне голаду — новыя рэаліі Данбаса

Паўнавартаснае, бурлівае падзеямі і насычанае штодзённымі клопатамі мірнае жыццё ў маім горадзе замерла дзесьці месяцы тры таму. Шматлікія крамы зачыніліся, прадпрыемствы спыніліся, па вуліцах замест дарагіх іншамарак ездзяць танкі або БТРы, на рэчавым рынку не рэдка можна сустрэць пакупніка ў камуфляжы з аўтаматам за плячыма.



Многія з’ехалі, у тых жа хто застаўся жыццё крута змянілася на 180 градусаў. Зараз людзі жывуць зусім іншымі клопатамі і праблемамі. Пры сустрэчы знаёмых абмен навінамі зводзіцца як правіла да наступных фраза: "Ці чулі ўчора грады дзесьці побач стралялі? Як думаеце гэта да нас прыляцелі або ад нас? Чыталі ў Данецку снарад зноў у жылы дом трапіў? Кажуць ёсць ахвяры... Ну што вам заробак ня абяцаюць выдаць? Не? І нам пенсію не ... Што ж яны сабе думаюць, сволачы ... "Людзі спяшаюцца патрапіць дадому да цемры. З надыходам вечара горад вымірае.


Але нягледзячы на гэта ў нас па-ранейшаму можна сустрэць кампаніі, якія гуляюць у кавярні са стральбой з аўтаматаў, салютамі і феерверкамі. Як правіла гэта прадстаўнікі ДНР адзначаюць чыёсьці вяселле. У вясельным картэжы цяпер абавязкова едзе спачатку БТР з шарыкам на рулі, затым машына з вайскоўцамі, якія страляюць у паветра, а за імі астатнія госці.

Нявеста калі не ў камуфляжы, то георгіеўская стужачка на сукенку і ў прычосцы — строга абавязковая, а таксама фота на памяць маладых з пісталетам, аўтаматам і на танку.


Гэтыя маладыя людзі нядаўна зарэгістравалі адносіны ў нашым Макеевском ЗАГСе.


Вэлюм, камуфляж, БТР, маска — ёсць у гэтым ёсьць нейкі сюррэалізм таго, што адбываецца.
 

Знаёмая супрацоўніца нашага ЗАГСа падзялілася такой гісторыяй: Прыйшла падаваць заяву на рэгістрацыю шлюбу пара, абодва ў форме ДНР, са зброяй, за тыдзень да роспісу прыходзіць жанчына і кажа "Мой жаніх з якім я падавала заяву загінуў, але я ўсё роўна хачу распісацца, прывяду іншага. Вы не супраць? "


Напэўна я чагосьці ў гэтым жыцці не разумею...

uainfo.org

Пераклад НЧ


TZwfguEI13I
P1L83qgyPcQ
ClHb8xng5y0
7ZBTm8D9Ans

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!