Вясёлая правакатарка Раіса Пятроўна

Валанцёраў ужо нішто не здзіўляе. І калі ва «ўсыпалку» на Гурскага чарговы грамадзянін прывёз гадавалае шчанё «таму, што яна брэша», толькі горка пасміхнуліся. Як высветлілася, сабачку падарылі на дзень народзінаў 7-гадовай дачцэ, але тая хутка нагулялася з жывой цацкай.

Шчанё вельмі стрэсавала ад незнаёмага месца, чула нядобрае і ціснулася да нагі "гаспадара".

Так Раіса апынулася на ператрымцы ў валанцёраў. Часам здаецца, што кароткі час, праведзены на Гурскага, пакінуў на ёй адбітак на ўсё жыццё.


Зараз Раіса Пятроўна (ужо ніхто не памятае, хто першы яе так назваў, але гэтае імя ёй вельмі пасуе) заўсёды добрая і вясёлая з людзьмі, вельмі ласкавая і цікаўная кабетка.

У вялікай сям'і гадаванцаў яна правакатар, таму большую частку часу ў прытулку Раіса Пятроўна сядзіць на ланцужку.

Але людзі — гэта зусім іншая гісторыя! Як яна чакае стасункаў з чалавекам! Сабака перабірае лапамі ад нецярпення і павісквае ад радасці: "Ты? Гэта ты? Ты да мяне? Гуляць і чухаць за вухам? Я ў захапленні!"


Раі каля двух гадоў, у ежы не пераборлівая, выдатная ахоўніца, вельмі чулая і звонкая. Апрацавана ад усіх паразітаў, прышчэпленая, стэрылізавана, мае ветпашпарт.


Калі вам патрэбна менавіта яна, тэлефануйце! Дапаможам з дастаўкай. 

+ 375-29-326-76-27 Настасся
+ 375-29-694-14-93 Ірына

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!