Вёска пад Светлагорскам выйшла на пратэст: патрабуюць закрыць кітайскі завод

Паўтысячы працоўных месцаў, забеспячэнне патрэбаў краіны ў паперы і выгадны экспарт — такія былі абяцанні перад будовай «кітайскага заводу» ў Светлагорску.

Але жыхары ваколіцаў не пагаджаюцца на суседства з цэлюлозным камбінатам. 25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і патрабуюць вырашыць праблему са «смярдзючым заводам».


«Хай сабе працуе гэты завод, але пастаўце хоць нейкія фільтры. Яны ж зрабілі вёску Якімава Слабада далінаю смерці», — кажа ўдзельніца стыхійнага мітынгу.

«Мы ездзім гуляць у Светлагорск, бо тут проста невыносна. Калі б не пластыкавыя вокны я не ведаю што б мы рабілі. Смурод стаіць такі, што я ўжо баюся за сваіх дзяцей. А дзявацца нам няма куды», — кажа жанчына, якая прыйшла на пратэст з дзіцём.

«Дзякуй нашаму кіраўніцтву і ўраду, што пабудавалі такі завод, што далі працоўныя месцы і што я праз гэты завод ноччу не магу дыхаць», — абураецца жыхар вёскі.


belsat.eu

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: