Вольга Хіжынкова знялася ў прыгожай фота-сесіі. Раней яна правяла 42 сутак на Акрэсціна (фота)

«Міс Беларусі-2008» Вольга Хіжынкова стала героем фота-сесіі фэшн-фатографа Ігара Ткачэнкі. Здымкі мастак выклаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Памылкай было меркаваць што змрок вязніцы патушыць агонь у сэрцы! І гэта нават не здымка, а сустрэча, падчас якой атрымаліся гэтыя светлыя кадры. Беражыце ў сабе чалавека», — напісаў Ігар Ткачэнка.

Вольга Хіжынкова — актыўны ўдзельнік акцый пратэсту ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, неаднаразова выказвалася за дэмакратычныя перамены ў краіне. 15 верасня 2020 года была звольненая з Нацыянальнай школы прыгажосці.

8 лістапада 2020 года затрыманая міліцыяй на мірнай нядзельнай акцыі пратэсту «Марш народаўладдзя» ў Мінску, змешчаная ў следчы ізалятар на Акрэсціна. Паводле некалькіх судовых рашэнняў, правяла ў няволі агулам 42 сутак.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: