Вольга Севярынец: Інакш як цудам я гэта не магу назваць

Звыш шасці тысяч хрысціян самых розных канфесій падпісалі адкрыты зварот да ўладаў, у якім патрабуюць спыніць гвалт, паведамляе www.polskieradio.pl



Беларускія хрысціяне падпісваюць адкрыты зварот да ўладаў, у якім патрабуюць спыніць гвалт супраць грамадзян, якія мірна выказваюць сваю пазіцыю, аднавіць законнасць, правесці новыя прэзідэнцкія выбары.

Гэты зварот падпісалі звыш шасці тысяч хрысціян самых розных канфесій. Гэта сапраўдны калядны цуд, – мяркуе жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга Севярынец.

Інакш як цудам я гэта не магу назваць. Слава Богу, хрысціяне нарэшце зразумелі, што яны павінны прымаць актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці краіны. Толькі тады сітуацыя будзе мяняцца, яна будзе правільнай у маральным сэнсе.

«Мы заклікаем усіх хрысціян публічна выказацца супраць беззаконня і гвалту ў Беларусі, таму што маўчанне азначае супрацоўніцтва з прыгнятальнікамі», — напісана між іншым у звароце.

Усе беларусы, незалежна ад канфесіі, павінны аб’яднацца, каб спыніць гвалт у краіне. Дарэчы, пераслед з боку рэжыму датычыць розных хрысціянскіх цэркваў. Некалькі месяцаў улады адмаўлялі ў праве вярнуцца на радзіму мітрапаліту каталіцкага касцёла Тадэвушу Кандрусевічу. А цяпер стала вядома, што праваслаўная царква ў канцы лістапада атрымала папярэджанне ад уладаў. Калі яна на працягу года атрымае другое папярэджанне, суд можа пазбавіць яе юрыдычнага статусу і забараніць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: