
Вольга Маёрава (фота з facebook.com)
Вольгу Маёраву абвінавацілі ў парушэнні часткі 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а насамрэч за збор подпісаў пад петыцыяй у абарону бадзяжных жывёлаў.
Як паведамляе "Радыё Свабода", у суд Вольга Маёрава прыйшла са сваім сабакам Баем, у якога няма адной лапы. Актывістка казала на працэсе, што на лёсе гэтага сабакі хоча даказаць суду, у якім бяспраўным становішчы знаходзяцца бадзяжныя сабакі ў Беларусі і што дзяржава не робіць усё належнае, каб забяспечыць правы жывёлаў.

Вольга Маёрава і сабака Бай. Фота: Радыё Свабода.
Ахова Цэнтральнага суду забараніла прайсці ў будынак з гадаванцам. Суддзя Вікторыя Шабуня, якая разглядала матэрыялы адміністрацыйнай справы, заявіла, што калі будзе патрэба, яна агледзіць сабаку.
Нагадаем, Маёраву затрымалі ў Мінску 4 верасня на перакрыжаванні вуліцы Нямігі і праспекта Пераможацаў і разам з падпіснымі лістамі даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе склалі пратаколы выняцця падпісных лістоў і пратакол апытання.
Цяжка ад думак, гэта калі без жартаў, што й сапраўды нам тая незалежнасць звалілася на карак і была непатрэбная. Мы не ў дзяржаве жывем, а ў нейкім беларускім лесе ці на нейкім беларускім дрэве. Лесе ці дрэве БЕЗЗАКОННЯ. Не ў сэнсе няма законаў, а ў сэнсе яны нам па боку. Хачу збіраю подпісы за тое ці гэтае, а хачу не збіраю подпісы. Пры гэтым да ўлады звяртацца, каб дала дазвол і думак не мае вольны незалежны беларускі грамадзянін РБ. Мая мазга гэта не памінайт.
Ну дык высылайце мне паперы ў Нью Ёрк на нашу жудасную ўладу і вечную Вясну, якая іх збірае тоннамі.